Памылка лекара – трагедыя пацыента


2-гадовая Жэня з Полацку праглынула батарэйку. Але рэнтгенолаг не пабачыў іншароднага цела ў яе арганізме. Кровацячэнне, ампутацыя харчаводу, кома – дзіця, якое цудам выжыла, наноў вучыцца піць з бутэлькі, падымаць рукі, усміхацца.

Жанчыне са Слаўгарада памылкова паставілі анкалагічны дыягназ ды выразалі рэпрадуктыўныя органы. Цяпер яна жыве ў інвалідным вазку.

Трагічныя памылкі медыкаў – чаму яны ўзнікаюць і як пацыенту абараніцца? Хто павінен кампенсаваць рэабілітацыю такіх пацыентаў і ці магчыма гэтай кампенсацыі дамагчыся? Пра гэта ў студыі разважаюць медык ды юрысконсульт Кацярына Арлоўская і ахвяра медычнай памылкі Антон Палуян з Воранаўскага раёну, чыю драматычную гісторыю «Людскія справы» ўжо распавядалі ў мінулых праграмах.