Размова «Памятайце Каліноўскага і дзяліцеся грашыма»


Камуністы ўпэўненыя, што шанец працаваць менш, а зарабляць больш мае кожны. Як яны прапаноўваюць ажыццявіць гэты план, глядзіце ў праграме «Размова» са Святланай Калінкінай і прадстаўніком партыі «Справядлівы свет» Паўлам Катаржэўскім.

Агітацыйная кампанія да выбараў у парламент яшчэ не пачалася, але некаторыя лозунгі ўжо гучаць. Гэтак, партыя «Справядлівы свет» выступае за тое, каб працоўны дзень скарацілі з васьмі да сямі гадзінаў. Яны абапіраюцца на сусветны досвед, а недахоп бюджэтных сродкаў прапаноўваюць папаўняць з дапамогай вонкавых крыніцаў.

«Тыя, хто маюць грошы, тыя, хто валодаюць сродкамі вытворчасці, – гэта бюракратыя і ўсе астатнія, – яны мусяць падзяліцца. Згадваючы словы таварыша Каліноўскага: не народ для ўлады, а ўлада для народу», – зазначыў Катаржэўскі.

Таксама прадстаўнік «Справядлівага свету» заўважыў, што ўнёсак у паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту працоўных могуць зрабіць і замежныя інвестары.

«Калі яны працуюць у нашай краіне і атрымліваюць вялізныя прыбыткі, то частку гэтых прыбыткаў яны могуць аддаць і на сацыяльную сферу», – агучыў пазіцыю партыі госць праграмы.

Апазіцыйныя камуністы заклікаюць увесці 7-гадзінны працоўны дзень

Як скарачэнне працоўнага дня ўплывае на Нарвегію, чаму ў бюджэце ўжо сёння хапае грошай на новы парадак і як госць цытуе Кастуся Каліноўскага, – глядзіце ў праграме «Размова» са Святланай Калінкінай і прадстаўніком партыі «Справядлівы свет» Паўлам Катаржэўскім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама
Каментары