Палёты ў Віцебску


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGanY0WVQzSGp2aFklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Віцебск можна назваць не толькі культурнаю сталіцаю поўначы, але і сталіцаю кінаманаў. У горадзе, дзе амаль 400 тысячаў жыхароў, 40 гадоў таму было 8 кінатэатраў, усе – з чэргамі. Самы вялікі – «Беларусь» – меў нават акварыум у фае, а самы камерны месціўся… у самалёце «ТУ-134» на Маскоўскім праспекце.Менавіта кінатэатр «Палёт» і моцная традыцыя кінааматараў натхніла арганізатараў з Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва на арт-праект «Кінапалёт», які лучыць нямое кіно ды эксперыментальную музыку. Кожны кінаканцэрт – гэта фільм з жывою агучкай і сэт аўтарскіх кампазіцыяў выканаўцы, а супраца з кіно – не простая справа, гэта выклік нават для прафесійных музыкаў, кажа Ягор Забелаў:

«Я ніколі не імкнуўся зрабіць ілюстрацыю да фільму. Я стараюся знайсці свае адказы, свае рашэнні. Фільм задае мне нейкія пытанні, мне асабіста, бо я з ім сам-насам. Няма рэжысёра, дакладней, ён ёсць, але яго няма, я сам распрацоўваю ідэю, форму… Не, форму мне дыктуе фільм, і гэта таксама, дарэчы, цікава».

Апелюючы да традыцыі даваеннага тапёрства, віцебскі праект пайшоў за прыкладам менскага «Тузіну Немаўля» (праект С. Будкіна) з агучваннем першых беларускіх чорна-белых нямых фільмаў якраз з беларускімі музыкамі.Вось і ў Віцебску, апроч Ягора Забелава, які 21 лістапада агучыў французскі фільм «Мэнільмантан», можна будзе ўбачыць і пачуць беларускую кінакласіку 20-х: Уладзімір Гардзін «Кастусь Каліноўскі», Уладзімір Корш-Саблін «У агні народжаная», Юры Тарыч «Нянавісць»: а музычны выклік ад Ягора Забелава пяроймуць Сяргей Пукст ды гурты «TONQIXOD» і «Re1ikt».Паводле арганізатара праекту Уладзіміра Булаўскага, «наперадзе яшчэ тры кінаканцэрты – увесь «Тузін Немаўля» ў адным флаконе будзе». «Няхай бы гэта ніколі не канчалася», – гэтак каментуюць першы канцэрт у межах акцыі гараджане. І не скончыцца, бо з 5 снежня ў межах «Кінапалёту» ў цэнтры сучаснага мастацтва – мультымедыйная выстава «250» да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага.Іншыя тэмы: «Чысты голас» прэзентуе беларускамоўную песню «Неба» на конкурсным адборы «Еўрабачання». Аляксандр Васілевіч у гарадзенскай галерэі «У майстра» візуальна даследуе мяжу паміж рэальнасцю і сном. Найбуйнейшыя сеткі кінатэатраў Вялікай Брытаніі не пагадзіліся паказаць фільм «Сіла абуджае»: хвілінны ролік, у якім Малітву Гасподнюю чытаюць хрысціяне.Вольга Гардзейчык