Палёт над Лідскім замкам


Замак у Лідзе на Гарадзеншчыне пабудаваны быў яшчэ ў 14 стагоддзі паводле загаду вялікага князя Гедыміна. Перажыў напад крыжакоў, вытрываў наступы ангельцаў і французаў у 1394-м, праз 12 гадоў – смаленскага князя Юрыя Святаславіча, яшчэ праз век – крымскіх татараў.

На руінах замку і паўстанцы Касцюшкі бараніліся ад царскіх войскаў. Сёння замак адноўлены. Над ім, над Лідай і Шчучынам праляцела камера праекту «Беларусь з вышыні птушынага палёту».

belsat.eu