Палякі, літоўцы і беларусы – пра тое, чый Міцкевіч


А ўласна, чый Адам Міцкевіч? Польскі, беларускі ці літоўскі – летувіскі паэт? З гэтым пытанне мы звярнуліся да мінакоў на вуліцах Варшавы, Вільні ды Магілёва. У студыі «Белсату» гэтае пытанне каментуе пісьменнік Генрых Далідовіч.

Пісьменнік Генрых Далідовіч кажа, што Адам Міцкевіч друкаваўся на той мове, на якой можна было ў ягоныя часы:

«Спачатку пісаў вольналюбівыя вершы, потым перайшоў да рамантычных выяваў, а калі ўрэшце ён, набрыўшы вопыту, пачаў ствараць эпічныя творы, то прысвяціў іх нашаму мінуламу».

«Замест таго, каб спрачацца, чый ён, нам трэба больш яго вывучаць – тады ўсё стане на свае месцы само па сабе», – кажа Генрых Далідовіч.