Палкоўнік ГРУ Уладзімір Барадач: Бабарыку могуць фізічна нейтралізаваць. Эксклюзіўнае інтэрв'ю


Аляксандр Лукашэнка даў указанні нейтралізаваць свайго галоўнага канкурэнта на выбарах Віктара Бабарыку. Якія варыянты разглядаюцца? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з палкоўнікам у адстаўцы Уладзімірам Барадачом, былым камандзірам 5-ай асобнай брыгады спецназу ГРУ Генштаба СССР у Марʼінай Горцы.

Кіраўнік Рэспублікі Беларусь, паводле Уладзіміра Барадача, на пачатку чэрвеня даў указанні пачаць жорсткія дзеянні супраць сваіх асноўных канкурэнтаў – Віктара Бабарыкі, Валера Цапкалы ды іхныя каманды з мэтай нівеляваць рэвалюцыйны парыў беларусаў.

Сілавікі, знаёмыя па службе ў войску, разумеючы неадэкватнасць дзеянняў Аляксандра Лукашэнкі, дзеляцца з Уладзімірам Барадачом інфармацыяй каб зняць з сябе адказнасць у будучыні:

«Па Віктары Бабарыку загадалі працаваць па трох накірунках. Першае – забракаваць падпісныя лісты і зняць з гонкі».

Падаецца, што ад гэтага варыянту адмовіліся. Тут ёсць праблема, бо выглядае на тое што Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Чэрачэнь са значна меншымі чым у Віктара Бабарыкі ініцыятыўнымі групамі афіцыйна збяруць 100 тысяч подпісаў, што ў прынцыпе немагчыма. Ці Цэнтральная выбарчая камісія выключыць з прэзідэнцкай гонкі Бабарыку з 9 тысячамі асобаў у ініцыятыўнай групе, якім даволі лёгка сабраць значна больш чым 100 тысячаў подпісаў.

Палкоўнік вайсковай выведкі ў адстаўцы працягвае:

«Другі спосаб – пошук кампрамату з мэтай узбуджэння крымінальнай справы і зняцця Бабарыкі з прэзідэнцкай гонкі». Афіцэр лічыць, што такі ж спосаб могуць прымяніць і супраць Валера Цапкалы.

«Трэці накірунак гэта пошук чыстых і пераканаўчых спосабаў нейтралізацыі Бабарыкі».

Глядзіце ў інтэрв’ю пра тое якія варыянты фізічнай ліквідацыі палітыка разглядаюцца.

Таксама ў размове:

Пра тое як спарынг партнёрам Лукашэнкі «збяруць» па 100 тысячаў подпісаў. Ці беларускія спецслужбы могуць дзейнічаць так што «камар носу не падточыць» і якія цяпер настроі сярод сілавікоў? Як Лукашэнка намякнуў на магчымы тэракт на Плошчы?

Калаж з фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum

belsat.eu