Гарачы каментар Палітык Анатоль Лябедзька: «Я перадам талончык, бо ён аплачаны!»


Менск пераймае еўрапейскія традыцыі ці не зусім? Гаворка пра дачыненні паміж пасажырамі грамадскага транспарту. Палітык Анатоль Лябедзька стаў сведкам, як малады чалавек перадаў талончык на праезд іншай пасажырцы. Добра гэта ці дрэнна, паразмаўляем уласна з самым Анатолем Лябедзькам, цэнтр «Еўрапейскі дыялог»:

«Гэта мяне ўразіла, і я вырашыў звярнуцца да супольнасці ў сацсетках, як людзі да гэтага адносяцца. І нечакана разгарнулася велічэзная дыскусія, меркаванні падзяліліся. Частка людзей кажа, што гэта не добра, што гэта амаральна, калі ты не плаціш, то гэта пазней усё роўна на іншых кладзецца. І трэба быць тут сумленнымі. Але скажу, што большасць усё ж такі выступілі за тое, што мусіць быць права перадаць гэты талончык. Я нават падумаў пра нейкую арганізаваную кампанію так сказаць «Пракаці пенсіянера» або «Пракаці студэнта». У любым выпадку крыміналу я тут не бачу. […] Пасля гэтай дыскусіі я дакладна, калі буду бачыць старэнькую бабулю або маладога чалавека – я перадам яму вось гэты талончык. Бо ён аплачаны. Я нікога не падманваю. Я аплаціў да канца, да апошняга прыпынку. І магу перадаць гэтае права таму, у каго на сёння не вельмі простае жыццё…»

А што думаюць менчукі пра тое, дзяліцца талончыкамі ці не?

 

Глядзі таксама
Каментары