Палітычны аглядальнік: «Улады баяцца самых беларусаў больш, чым Крамля»


Сёлета, як і год таму, беларускія палітыкі ў сваёй большасці адмовіліся ад ранейшых формаў святкавання Дня Волі – ні табе шэсцяў, ні дэманстрацыяў. Пра свята, якое не змяніла бел-чырвона-белыя колеры, аднак змяніла палітычныя адценні, пагаворым з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Класкоўскім.

Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік:

«Яшчэ 1 сакавіка, калі Аляксандр Лукашэнка з раздражненнем выказаўся наконт святкавання Дня Волі, калі яму задалі пытанне пра стадыён «Дынама», тады яшчэ стала зразумела, што кіраўніцтва краіны адкручвае назад у параўнанні з леташнім святкаваннем, калі, як вядома, было дазволена ў цэнтры сталіцы, ля Опернага тэатру, зладзіць выдатную імпрэзу, дзе, паводле падлікаў арганізатараў, за ўвесь час пракруцілася каля 50 тысячаў чалавек.

Сёлета, безумоўна, хоць таксама арганізатары стараліся, але было вобмаль часу, мала рэсурсаў, улада зблытала ім карты з гэтымі адмовамі. Тым не меней святкаванне адбылося…»

Працяг размовы – у сюжэце

Мы спыталі жыхароў сталіцы, ці адзначаюць яны Дзень Волі? І чаму?

belsat.eu