Палітычны аглядальнік пра закуп Су-30: У нас няма асаблівага выбару


«Не трэба звягаць у сродках масавай інфармацыі і нават ужо на дзяржаўным узроўні, што беларусы – гіра на нагах», – эмацыйна рэагаваў сёння Лукашэнка, прымаючы са справаздачай кіраўнікоў Дзяржаўнага памежнага камітэту і Савету бяспекі Анатоля Лапо і Станіслава Зася.

Гаворка пра супольную абарону межаў, а таксама пра закуп двух расейскіх самалётаў Су-30СМ, за якія Беларусь заплаціла 100 мільёнаў долараў – замест таго, каб размясціць на сваёй тэрыторыі расейскую вайсковую базу.

Агулам жа нашая краіна плануе набыць у ўсходняй суседкі яшчэ 10 такіх жа знішчальнікаў. Наколькі яны нам патрэбныя, разбіраемся разам з палітычным аналітыкам Юрыем Царыкам.

Эксперт лічыць, што ў Беларусі няма асаблівага выбару ў дадзенай геапалітычнай сітуацыі, бо трэба развіваць свае ваенна-паветраныя сілы, беручы ва ўвагу магчымыя выклікі для нацыянальнай бяспекі з усходняга кірунку.

«Расея ставіць пытанне гэткім чынам: або вы пакупаеце гэтыя самалёты, бо паводле нас, іх дастаткова, каб купіраваць пагрозы з захаду, тым вы выканаеце свой саюзніцкі доўг, або мы размесцім базу на вашай тэрыторыі».

Працяг размовы – у відэа.