Палітычны аглядальнік: Лукашэнка хоча заставацца адзіным прарасейскім палітыкам у Беларусі


Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу заснавальнікаў грамадскага аб’яднання «Бессмертный полк», якім сталічныя ўлады адмовілі ў рэгістрацыі. Актывісты прарасейскай арганізацыі двойчы падавалі заяўку на рэгістрацыю і двойчы атрымлівалі адмову з галоўнага ўпраўлення юстыцыі Менгарвыканкаму. Не дапамог «бяссмертнікам» і зварот у Адміністрацыю прэзідэнта: там пазіцыю сталічных уладаў палічылі слушнай. Як і сёння – у судзе.

Віталь Цыганкоў, палітычны аглядальнік Радыё Свабода:

«Відавочна гэтым улада паказвае адну рэч, якую яна імкнецца ўтрымліваць апошнія 20 гадоў – не дазваляць узнікаць у Беларусі ніякім прарасейскім арганізацыям, паколькі Аляксандр Лукашэнка на палітычным полі Беларусі павінен заставацца адзіным і самым прарасейскім палітыкам, хаця на самой справе, трэба быць аб’ектыўным, пэўныя прарасейскія настроі ў беларускім грамадстве ёсць. «Рускі мір» у беларускім грамадстве істотна прадстаўлены. Але ў гэтага рускага міру няма ніякіх афіцыйных структураў, няма ніводнай партыі, ніводнай шырокай грамадскай арганізацыі. І беларускія ўлады, ад палітычных уладаў да спецслужбаў, вельмі актыўна за гэтым сочаць, каб такога не ўзнікла. Што датычыцца акцыі «Бессмяротны полк» – у Беларусі ўсё павінна быць зарэгістравана і дзейнічаць у адпаведнасці з указаннем «зверху». Нават калі нейкія аптымісты выйдуць на дэманстрацыю за Лукашэнку – то гэта павіннае быць не стыхійнае, не экспромт, а арганізаванае, зацверджанае Адміністрацыяй прэзідэнта…»

Даваць дазвол ці забараняць акцыі «рускага міру» у нашай краіне? І ці гэткія мерапрыемствы з’яўляюцца небяспечнымі? Адказваюць жыхары Менску.

belsat.eu