Палітолагі пра «вялікую размову»: Лукашэнка баіцца свабодных грамадзянаў


Тэму грамадскіх пратэстаў абмінуў, аднак выказаўся пра святкаванне 101-ай гадавіны Беларускае Народнае Рэспублікі. 7 з паловаю гадзінаў! Аляксандр Лукашэнка пабіў чарговы рэкорд размовы з журналістамі і прадстаўнікамі грамадскасці. Гэтым разам кіраўнік дзяржавы дастаткова нечакана даў як выказацца незалежным экспертам, гэтак і магчымасць задаць пытанні журналістам недзяржаўных медыяў. Галоўныя мэсіджы размовы абмяркоўваем з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым і палітолагам Рыгорам Астапенем.

«У людзей стварылася ўражанне: працую – не працую, нічога, прэзідэнт пачуе, прымусіць выплаціць заробак. Што, няма гэтага? Гэта ўжо тэндэнцыяй стала ў нас! Я яшчэ раз хачу падкрэсліць: мы вельмі шмат зрабілі, каб чалавек сёння мог рухацца і зарабіць для сябе і сваёй сям’і… Мы стварылі ўсе ўмовы! Пачынаючы ад дробнага прадпрымальніцтва… і да ІТ», – параіў беларусам кіраўнік краіны.

– А таксама варыць бульбу і пячы дранікі. Ці можна выратаваць сітуацыю бульбай?

Усаў: Ён ужо вычарпаў усё, што мог сказаць па сацыяльных тэмах.На пачатку нават сказаў, што Беларусь па магчымасцях у сэнсе вядзення прыватнага бізнесу – самая свабодная краіна! Хочаце – прыязджайце і рабіце бізнес! […] З аднаго боку, гэта была нейкая нефармальная размова, а з іншага боку адчувалася, што сітуацыя сацыяльная будзе ўсё больш і больш пагаршацца, бо нейкага рэцэпту, нейкай сістэмы вырашэння проста няма. І той факт, якім чынам ён адказваў таму ж Раманчуку сведчыць пра тое, што асноўная задача на сёння – захаваць тую сістэму сацыяльна-эканамічных адносінаў, якая зараз існуе.

Астапеня: Я думаю, у Лукашэнкі ёсць пэўнае незадаволенне прадпрымальніцкім класам, пэўнае незадаволенне грамадствам. У прынцыпе сапраўды дзяржава за апошнія гады стварыла нейкія лепшыя ўмовы для вядзення бізнесу ў краіне, для таго, каб людзі самі маглі зарабляць грошы. Натуральна, што гэтыя рэчы не прыносяць плён адразу. Любыя рэчы, якія робіць дзяржава, калі пераследуе прадпрымальнікаў год за годам, то яна не можа палепшыць гэтыя рэчы за год ці за два…

– А што з інтэграцыяй?

«Калі сёння вынесці пытанне на рэферэндум у Беларусі аб аб’яднанні дзвюх дзяржаваў і, як шмат хто ў Расеі кажа, аб уключэнні Беларусі ў склад Расеі, 98 % прагаласуюць супраць. Не таму, што ў нас грамадства настроенае супраць Расеі, вырасла новае пакаленне, і старое зразумела, што мы можам жыць і супрацоўнічаць у зусім іншай форме, як сваякі, як блізкія. Беларусы сёння хочуць быць разам з Расеяй, але жыць у сваёй кватэры», – распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: Mikhail Metzel, Viktor Drachev / TASS / Forum