Палітолаг: Ёсць запыт у беларускім грамадстве на незалежнасць і ўласную ідэнтычнасць


Палітыка, хоць і апошняя, аднак на вішаньку на торце сёлета наўрад ці цягнула: пад самы Новы год прыплылі да магчымага абмену незалежнасці Беларусі на бочку расейскай нафты. Аб палітычных выніках 2018 года пагаворым з палітолагам Алесем Папко:

«Гэта быў год, калі было бачна, што грамадская актыўнасць ёсць, людзі абаранялі свае інтарэсы – гэты было бачна і ў выпадку Курапатаў, і ў выпадку руху Маці-328. Гэта было бачна і па справе Коржыча і дыскусіі, якая разгарнулася вакол арміі, па справе акумулятарнага заводу. З іншага боку ўлады стараліся паказаць, што яны кантралююць сітуацыю, што яны не дазволяць пахіснуць стабільнасць аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі. Таму мы мелі справу БелТА і ў пэўным сэнсе розныя антыкарупцыйныя справы. […] Ёсць запыт у беларускім грамадстве на незалежнасць і ўласную ідэнтычнасць, на тое, каб ганарыцца кімсьці. І вось у такой форме – мець уласную дзяржаву, над якой працаваць, мець прыгожую гісторыю, сваю гісторыю. Але мы яшчэ не ведаем, ці перайшоў гэты запыт на незалежнасць нейкую крытычную мяжу…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu