Палітолаг: ЦВК працуе на Навальнага


Адмова зарэгістраваць Аляксея Навальнага ў якасці кандыдата на прэзідэнта з-за былой судзімасці пакідае сур’ёзны сумнеў у палітычным плюралізме ў Расеі і перспектывах дэмакратычных выбараў. Такая афіцыйная рэакцыя Еўразвязу на рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Сам апазіцыянер настойвае, што балатавацца на галоўны пост у краіне яму дазваляе Канстытуцыя і Еўрапейскі суд правоў чалавека.

Палітолаг Вольга Лаўрыненка мяркуе, што ЦВК не мог прыняць іншага рашэння, як не зарэгістраваць Навальнага.

«Судзімасць Навальнага для іх у гэтым выпадку важнее Кансытуцыі. Іншае пытанне, наколькі гэта справядліва. ЦВК кіраваўся літарай закону», – кажа эксперт.

Яна дадае, што еўрапейскія інстытуты ў Расеі не ўказ.

«Узровень аўтарытарызму ў Расеі такі высокі, што суды не зʼяўляюцца незалежнымі. Будзе такое рашэнне суду, якое выгаднае для Крамля», – кажа госця.

Лаўрыненка кажа, што ЦВК працуе на Навальнага.

«Калі б ЦВК яго зарэгістраваў, і ён у выніку наўрад ці б атрымаў больш 10 %», – мяркуе яна.

Цалкам размову з Вольгай Лаўрыненка глядзіце ў «Гарачым каментары».