Палітолаг: Саюзнай дзяржавы насамрэч няма


Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч зазначае, што насамрэч Саюзная дзяржава стваралася як піяраўскі праект, які прынёс карысць толькі некаторым чыноўнікам.

Уладзімір Мацкевіч: Быў такі досыць моцны чыноўнік Барадзін у Маскве, якога знялі з пасады, калі ён паказаўся небяспечным Ельцыну і ўладам, і яго зрабілі сакратаром гэтай так званай Саюзнай дзяржавы. Пад яго былі створаныя нейкія там структуры, сакратарыят, кіраўніцтва. Яны пілілі грошы, амаль ніякай карысці ад гэтага ўсяго не было, акрамя некалькіх дробных праектаў. Усе амбіцыйныя заявы так і засталіся пустымі. Пасля забыліся пра ўсё гэта, яно існавала само сабой, без усялякіх патрабаванняў, кантролю і гэтак далей. І толькі апошнімі гадамі Пуцін згадаў пра існаванне гэтай забытай Саюзнай дзяржавы. Ім гэтая ідэя падалася прыдатнай, каб працягнуць тэрмін кіравання Пуціна Расеяй, а калі далучыць Беларусь – то новай дзяржавай…

Працягнем размовай з палітолагам Андрэем Ляховічам.

belsat.eu