Гарачы каментар Палітолаг: Расея ўвесь час спансіравала знаходжанне Лукашэнкі ля ўлады


Перапалка паміж Аляксандрам Лукашэнкам мела такі рэзананс, што Крэмль мусіў пракаментаваць гэтую справу! Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар расейскага прэзідэнта, сказаў, што ў ЕАЭС бліскучая будучыня, а перапалка – рабочая размова. Але здаецца, што гэта не проста рабочая размова, а вяршыня айсбергу праблемаў, якія накапіліся ў Еўразійскім Эканамічным саюзе. На відэасувязі з Менску палітолаг Алесь Лагвінец:

«Магчыма, гэта працоўны момант у асабістых адносінах паміж Пуцінам і Лукашэнкам, але ўвогуле гэта паказвае, што ёсць вялікія праблемы ў адносінах паміж Беларуссю і Расеяй, паміж афіцыйным Менскам і Крамлём. […] Лукашэнка відавочна выкарыстоўвае кожную магчымасць дамагчыся свайго, але самае галоўнае, што на ўзроўні афіцыйнага Менску ёсць пэўная істэрыя адносна таго, што ў выніку нафтавага манеўру афіцыйны Менск згубіць велізарныя сродкі. Гэтыя сродкі былі б выкарыстаныя Лукашэнкам і ў выбарчай кампаніі прэзідэнцкай, і ўвогуле дзеля таго, каб неяк залагодзіць сітуацыю ў краіне. А ён гэтых сродкаў не будзе атрымліваць. І Расея цяпер кажа, што калі вы нас моцна папросіце і за штосьці, мы вам, магчыма, будзем штосьці кампенсаваць. […]

Расея корміць рэжым Лукашэнкі. Яна ўвесь час спансіравала ягонае знаходжанне ля ўлады, таму што Лукашэнка дзякуючы гэтым грошам, якія ён атрымлівае і потым пераразмяркоўвае ў Беларусь, ён утрымлівае свой рэпрэсіўны апарат. Ён не рэфармуе эканоміку нашае краіны, якая дазволіла б нармальна развівацца Беларусі».

Мы запыталіся на вуліцах Вялікага Ноўгараду, ці павінна Расея дапамагаць Беларусі?

Фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum

Глядзі таксама
Каментары