Палітолаг: «Расея хоча, каб у Беларусі былі запушчаныя рынкавыя рэформы»


Вяртаемся ў Беларусь, дзе на гэтых выходных пратэставалі супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Сотні людзей на вуліцах, ланцуг незалежнасці ўздоўж праспекту, парваныя партрэты Пуціна і на дзіва спакойная рэакцыя праваахоўнікаў.

Вынікі пратэставых суботы і нядзелі, а таксама іх перспектыву абмяркуем разам з арганізатарам акцыяў, сустаршынёю БХД Паўлам Севярынцам.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяняліся падарункамі, размаўлялі больш за 5 гадзінаў, аднак дарожных мапаў аб інтэграцыі гэтак і не падпісалі. Больш за тое, 8 мапаў з 31 нават не ўзгаднілі. Кіраўнікі Беларусі ды Расеі разышліся ў Сочы, як у моры караблі. Як у Маскве расцэньваюць гэтыя падзеі? Пытаем палітолага Дзмітрыя Балкунца:

«Канешне, Лукашэнка хацеў бы атрымліваць прэферэнцыі, як ён раней атрымліваў, без якіх-небудзь саступак са свайго боку. Але РФ на цяперашнім сваім этапе выбрала зусім іншую тактыку. Я ведаю, што гэтымі картамі вельмі прадуктыўна займаецца Міністэрства эканамічнага развіцця ў галаве з Міхаілам Бабічам, і канешне Расея хацела б большага прагматызму ў адносінах. Не проста давайце сябраваць, мы сябры і браты. Расея хацела б канкрэтных рэчаў у эканоміцы. І з дапамогаю гэтых дарожных картаў Расея хацела б, каб у Беларусі былі запушчаныя рынкавыя рэформы. Лукашэнка супраціўляецца рынкавым рэформам, і ён да апошняга будзе біцца за захаванне статус-кво без якіх-небудзь абавязкаў…»

Беларускі аспект гэтай сустрэчы абмяркуем разам з палітолагам Паўлам Усавым.

Працяг размоваў – у відэа.

Віталь Бабін belsat.eu

Калаж з фота: Viktor Drachev / TASS / Forum

Аб’ектыў
Чаму Пуцін і Лукашэнка не каментуюць сочынскія перамовы?
2019.12.09 22:57