Палітолаг: «Пуцін, адыходзячы, забярэ і Лукашэнку»


Лукашэнка паляцеў у Таджыкістан, аднак сустрэча з прэзідэнтам Эмамалі Рахмонам – усё-ткі не галоўная мэта візіту кіраўніка Беларусі. Заўтра ў Душанбэ пройдзе саміт краін СНД – зрэшты, і гэта наўрад ці галоўная мэта. Сустрэча з Пуціным і перамовы па нафтагазавых пытаннях – вось у чым цымус візіту. Ну і абяцанка ад надзвычайнага амбасадара Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча пра тое, што пасля саміту СНД, урэшце, афіцыйна стане вядома, пра што ж Лукашэнка і Пуцін дамовіліся.

Павел Усаў, доктар палітычных навук: «Думаю, што калі насамрэч ёсць такое клучавое пытанне, з якім не вельмі камфортна адчувае сябе Лукашэнка, то гэта пытанне вайсковай базы. Тое пытанне, пра якое паўсюль, на кожнай сустрэчы кажуць і аналітыкі, і эксперты. Для Расеі на сёння ад Беларусі патрэбна толькі адно: каб там была іх база, што фактычна абнуляе незалежнасць Беларусі. З моманту, як будзе ўсталяваная на нашай тэрыторыі вайсковая база, гэта будзе азначаць, што незалежнасць Беларусі як такая скончылася…» Працяг размовы – у сюжэце.

Фота: Mikhail Metzel / TASS / FORUM