Палітолаг пра Дзень Волі: «Мусяць быць розныя фарматы святкавання»


На Дзень Волі ў Горадні будзе вялікі канцэрт, арганізатары абяцаюць шматлікія гурты. Заспяваюць Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, «Крама», «Дай дарогу!», «Дзецюкі». Усё гэта ад 13 да 17 гадзіны ў Горадні. Але палітыкі пойдуць іншым шляхам. Лідары руху «За Свабоду», АГП, БХД, БСДП (Грамада) маюць свой фармат святаў – канцэрт адбудзецца 24 сакавіка, у Кіеўскім скверы Менску таксама а 13 гадзіне.

На сувязі Віталь Рымашэўскі, Беларуская хрысціянская дэмакратыя:

«На жаль, не ўсе менчукі могуць паехаць у Горадню, гэта ўсе ж такі далёка. На жаль правал арганізацыі святкавання ў Менску, адмова арганізатараў праводзіць хоць што-небудзь – упершыню за 30 гадоў святкаванне Дня Волі ў Менску магло ўвогуле не адбыцца. Для нас гэта было неспадзяванкай, але мы літаральна ўчора прынялі рашэнне ў гэткіх умовах браць дазволенае месца. Ужо ёсць дамова са сцэнай, ужо ёсць дамова з гуртамі. І а 12 гадзіне каля кінатэатру Кіеў будзе святочны канцэрт, будзе святкаванне…»

Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік:

«Пачну з пытання, чаму няма адзінства ў апазіцыі. Гэта вельмі прыкра і думаю, гэта сведчанне слабасці найперш апазіцыі. Я маю на думцы не толькі пытанне святкавання. Неўзабаве будуць электаральныя кампаніі, і ўжо бачна, што не будзе адзінага кандыдата ад апазіцыі, і ёсць нейкая маленькая праўда ў кожнай сілы. Але па вялікім рахунку няма веры ў перамогу. Таму такая раз’яднанасць.

А калі казаць цяпер пра Дзень Волі – мусяць быць розныя фарматы святкавання. Кепска, калі адзін фармат супраць пастаўляецца іншаму. Як гэта было летась: частка апазіцыі выйшла на плошчу Якуба Коласа ў Менску, і іх жорстка вінцілі, а частка была каля Опернага тэатру. І былі папрокі, што здраднікі пайшлі танцаваць. Але разам з тым прыйшло шмат людзей і гэта была вельмі эфектная ўрачыстасць…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: ITAR-TASS / Vadim Rymakov / Forum