Палітолаг пра адхіленне кіраўніцтва ААЦ: Паступіў данос


Юрый Царык пракаментаваў адхіленне ад пасадаў кіраўнікоў ААЦ.

У чэрвені 2013 году Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Гэта павінен быць самы сумленны, чысты і справядлівы орган нашай краіны». Гаворка пра Аператыўна-аналітычны цэнтр, які тады наведаў кіраўнік дзяржавы на пяцігоддзе заснавання самай сакрэтнай беларускай сілавой структуры. Стварэнне ААЦ, нагадваў тады Лукашэнка, было выкліканае барацьбой з карупцыяй у найвышэйшых эшалонах улады. І вось, калі ласка, мінула крыху больш за чатыры гады, і Лукашэнка… адхіляе ўсё кіраўніцтва ААЦ ў сувязі з датычнасцю да шэрагу крымінальных і карупцыйных справаў. Дазмагаліся!

У «Гарачым каментары» – палітычны аглядальнік з Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў Юрый Царык.

«Мяркуючы па сітуацыі, гаворка ідзе не пра тое, што супрацоўнікі пасля пэўнай колькасці гадоў не апраўдалі даверу ці дрэнна працавалі. Гаворка ідзе пра тое, паступіў сігнал, па-простаму данос, у якім пазначаныя нейкія факты, хутчэй за ўсё, звязаныя з карупцыяй», – заявіў Юрый Царык.