Палітолаг: NEXTA – гэта новы твар палітычнай рэчаіснасці


Завяршыўся судовы працэс у справе блогера NEXTA, які паводле адвакаткі пацярпелага кіраўніка Слонімскага раёну Генадзя Хоміча, абразіў цэлую Рэспубліку Беларусь. Рашэнне не на карысць Сцяпана Святлова: 3 тысячы рублёў блогер мусіць сплаціць чыноўніку – за распаўсюд інфармацыі пра тое, што Генадзя Хоміча злавілі за кіраваннем аўтам у нецвярозым стане.

Мы пацікавіліся, што Сцяпан Святлоў, блогер NEXTA, думае наконт рашэння Менскага раённага суда:

«Сваю пазіцыю наконт гэтай справы я ўжо неаднаразова выказваў. Інфармацыя была спраўджаная, пацверджаная некалькімі крыніцамі…»

Тым часам у сеціве не спыняецца абмеркаванне акцыі блогераў, якай прайшла ў Менску на плошчы Свабоды 8 лістапада. Наколькі верагодна, што пакаленне 21-гадовага Сцяпана Святлова можа стварыць рэвалюцыю праз інтэрнэт? Разважаем з палітолагам Паўлам Усавым:

«Для Лукашэнкі ўсе гэтыя выхады – гэта шок для сістэмы. Але неабходна разумець, што без сур’ёзнай канфрантацыі ніякіх зменаў не будзе. Яшчэ раз падкрэслю, Лукашэнка сам не сыдзе. Што тычыцца NEXTA, то я думаю, што як Сцяпан, так і іншыя блогеры, у тым ліку і Антон Матолька, і Эдуард Пальчыс – гэта новыя твары нашай палітычнай рэчаіснасці, нягледзячы на тое, што яны кажуць: Мы не займаемся палітыкай. Так ці інакш тое, што яны робяць, ужо ёсць палітыка. Ад іх залежыць, наколькі эфектыўна яны могуць скарыстацца сваім капіталам, развіць гэты капітал…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu

Калаж з фота: Дзяніс Дзюба