Гарачы каментар Палітолаг: Лукашэнка змагаецца за палітычнае выжыванне сваёй дынастыі


Пытанне беларускай незалежнасці. Навошта ў выходны дзень Аляксандра Лукашэнку выцягнулі ў Крэмль і як праходзіла гэтая сустрэча? А праходзіла так, што было бачна, хто ў доме гаспадар. Палітолаг Алесь Лагвінец распавядае:

«Расея робіць усё, каб прывязаць Беларусь канчаткова да сябе. Каб Беларусь была на расейскім якары і нікуды не магла сарвацца. Застанецца ля ўлады Лукашэнка, адзін з ягоных сыноў ці хтосьці іншы – Расея хоча, каб Беларусь надалей заставалася ейнай стратэгічнай пляцоўкай. Апошнія паўгады Лукашэнка манеўраваў як толькі мог. Была інфармацыя, што Крэмль паставіў пытанне рубам яшчэ летам. Мы ведаем, што ад лета ўсе сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам амаль не давалі ніякага выніку. […]

Зноў рашэнне перанесеная на крышку пазней, пастаўлены нават тэрмін, што гэта адбудзецца да новага году. Нават невядома, ці вярнуўся Лукашэнка ў Менск, магчыма, ён там сядзіць і чакае, калі яго ў чарговы раз паклічуць на царскі дыван, дзеля таго, каб размаўляць. Зразумела, у Лукашэнкі слабыя пазіцыі, але мы ведаем, што дзеля сваёй улады, а зараз размова ідзе пра тое, каб ён захаваў сваю ўладу над Беларуссю і беспраблемна для сябе правёў 2019-2010 гады, гарантаваў сваё палітычнае выжыванне і эканамічна-палітычнае выжыванне сваёй дынастыі, сваёй сям’і…»

belsat.eu

Фота: Sputnik / Alexei Druzhinin / Kremlin via REUTERS / FORUM

Глядзі таксама
Каментары