Палітолаг: Лукашэнка атрымаў максімальныя выгады з канфлікту ва Украіне


Калі Беларусь можа нешта больш зрабіць для міру ва Украіне – мы гатовыя. Гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з адмысловым прадстаўніком АБСЕ Марцінам Зайдыкам у трохбаковай кантактавай групе. А якімі будуць дачыненні Кіева і Менску пасля выбараў ва Украіне? Размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.

«Гэтая рыторыка гучыць амаль з 2014 года, бо, вядома, Лукашэнка жадаў выкарыстаць тую сітуацыю, якая склалася ва Украіне, канфлікту паміж Кіевам і Масквою, дзеля сваіх уласных мэтаў. І ён максімальна гэта зрабіў, як мы ведаем. Дзякуючы гэтаму пашырыліся кантакты з Захадам, былі знятыя санкцыі. Беларусь фактычна была прызнаная мяккім аўтарытарызмам, Лукашэнка перастаў быць апошнім дыктатарам у Еўропе. То бок максімальныя выгады з канфлікту ва Украіне Лукашэнка безумоўна атрымаў. А з іншага боку ён жадае таксама на базе гэтага канфлікту больш актыўна гуляць на заходнім вектары, але без нейкіх сур’ёзных зменаў унутры Беларусі, а проста прадаючы вось гэтую рыторыку…»

Працяг размовы – у відэа.

Мы спыталі жыхароў Берасця аб тым, што Беларусь можа зрабіць для міру ва Украіне?

Mikhail Palinchak/Press Office of the President of Ukraine/TASS

belsat.eu