Паліткарэктнасць па-беларуску: «жыды», «бабы», «маскалі», «Белоруссия»...


«Калека», «інвалід», «чалавек з абмежаванымі магчымасцямі» – ці «чалавек з адмысловымі патрабаваннямі»? «Негры» ці «афраамерыканцы»? «Женщина» – ці «баба»? Дзе межы называння рэчаў сваймі імёнамі і як паліткарэктнасць прыжываецца ў беларускім грамадстве?

15-17 верасня пройдзе Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, на якім сярод іншага з ініцыятывы дацэнта БДУ, кандыдата філасофскіх навук Паўла Баркоўскага будуць абмяркоўвацца і пытанні паліткарэктнасці ў нашай краіне.

«У нас стаўленне да паліткарэктнасці вельмі насцярожанае, – кажа эксперт. – Хутчэй сфармаваны погляд на яе як на новую цэнзуру неаліберальных краінаў або як на спробу прымусіць грамадства да двудумства, каб называць рэчы падманліва, а несапраўднымі імёнамі».

«Бульбашы», «маскалі», «хахлы»… Лексіка распальвае ксенафобскія настроі

«Калі сёння працягваем выкарыстоўваць мянушкі народам ці паасобным людзям, гэта вядзе да таго, што мы не можам да іх ставіцца іншым чынам. Як вы, напрыклад, можаце паважліва ставіцца да жанчыны, калі вы называеце яе бабай!?», – кажа Баркоўскі.

Асноўная барацьба цяпер адбываецца ў сімвалічным полі, мове і свядомасці, адкуль варажнеча можа пераходзіць у рэальнае сацыяльнае поле. Беларусь ці Беларусія, Украіна ці Маларосія

«У залежнасці ад таго, як мы называем суседні народ, краіну будзе залежыць, як мы ставімся да яе гістарычнай спадчыны, да яе сённяшняга стану, да таго, з’яўляецца яна сапраўднай, ці не зусім».

Падрабязней – у «Размове дня» з Уладзімірам Мацкевічам.

belsat.eu