Пахаванне Каліноўскага, першы робат-настаўнік ды іншыя падзеі і цікавінкі года

У віры грамадска-палітычнай інфармацыі незаўважаныя заставаліся яркія эпізоды з нашага жыцця.

Як вам такое: у 2019 годзе ў Беларусі з’явіліся першыя робаты-настаўнікі з часткова штучным інтэлектам. Электронныя машыны ў навучальны працэс увёў вядомы і заслужаны гомельскі настаўнік Віталь Пятроўскі.

«Робат не даруе вучням памылак. Ён не будзе выконваць каманды, пакуль не пачуе правільнага вымаўлення. Таму, у адрозненне ад настаўніка, робат непадкупны», – тлумачыць спадар Пятроўскі.

Адзін з робатаў-настаўнікаў

Электронныя педагогі танчаць, спяваюць «Купалінку» і нават здымаюцца ў англійскамоўным кіно.

Бясспрэчна, найярчэйшай падзеяй 2019-га стала пахаванне паўстанцаў 1863 года. У Вільню, каб развітацца з героямі, прыехалі тысячы беларусаў. Менская сям’я Пархомчыкаў выправілася на цырымонію дэлегацыяй 8 асобаў.

Такога пра Кастуся Каліноўскага вы, хутчэй за ўсё, не ведалі

Знакаміты беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў у 2019 годзе вярнуўся на вялікі памост. Чалавек, якога даўно спісалі з рахункаў, часова пабіў сусветны рэкорд. Ён заваяваў срэбныя медалі на чэмпіянатах свету і Еўропы, хоць яшчэ нядаўна думаў, як выжыць на 250 рублёў.

Пра гэтыя ды іншыя цікавінкі мінулага года глядзіце ў калядным выданні ток-шоу «Кожны з нас».

«Я Майк Тайсан у цяжкай атлетыцы». Гісторыя ўзлёту і падзення алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Выбары-2020: хто здольны супрацьстаяць Лукашэнку?

Праўда і фэйкі пра каронавірус у Беларусі

Чаму СССР развалілі менавіта ў Беларусі?

Дзе нараджаць лепш: у Беларусі, у Вільні ці ў Маямі?

Што будзе з Беларуссю, калі Пуціна не стане?

Каронавірус ужо ў Беларусі. Што рабіць?

Незвычайныя гадаванцы: ліс у кватэры, воўк на падворку і гусак, які выконвае сабачыя каманды

Самая крывавая вайна ў гісторыі Беларусі была з… Расеяй