Паглядзіце, як выглядае офіс Радыё «Свабода» ў Празе


Распавядем, як працуе беларуская служба радыё «Свабода» ў чэскай сталіцы.

Гэты сродак масавай інфармацыі распаўсюджвае беларускую мову і навіны на ўвесь свет.

Іншыя тэмы праграмы «Беларускі свет»:

Паляк у Літве вядзе імшу па-беларуску

Беларусы-каталікі з Вільні ўжо больш за 20 гадоў зноў маюць магчымасць маліцца на роднай мове.

У касцёле святога Барталамея імшы па-беларуску шэсць дзён на тыдзень адпраўляюць два ксяндзы – паляк і беларус. Касцёл у Зарэччы беларускай каталіцкай супольнасці Вільні перадалі ў 1997 годзе. Да 2016 года набажэнствы адбываліся на дзвюх мовах – беларускай ды польскай. З 2016-га імшы адбываюцца выключна па-беларуску.

Вершы Багдановіча выйдуць па-японску

Беларуская мова часам бліжэйшая нарадзінцам Далёкага Усходу, чым самім беларусам.

Японец з Токё Кен Сібата свабодна размаўляе па-беларуску. Ён абараніў бакалаўрскую працу на тэму паэзіі Максіма Багдановіча. Пасля была магістарская, прысвечаная той самай тэматыцы. Цяпер Кен Сібата рыхтуе зборнік перакладаў на японскую мову – каля дваццаці вершаў класіка беларускае паэзіі.