Паглядзіце, што ў Менску зрабілі з травы!


У Менскім батанічным садзе прайшоў Другі фестываль «Прыродныя ўзоры». Пакуль наведнікі імпрэзы любаваліся прыгажосцю флоры і адпачывалі ад гарадской мітусні, у канкурсантаў – фларыстаў-дызайнераў – кіпела праца.

Для наведнікаў фестывалю падрыхтавалі разнастайныя конкурсы і майстар-класы. Шмат цікавага чакала дзяцей: можна было ўзяць удзел у конкурсе малюнкаў «Яркі горад» або паспрабаваць сплесці ўпрыгожванне для дому. Кожны ахвотны мог дапамагчы зрабіць шматметровы габелен з травы пад кіраўніцтвам вядомага фларыста Вольгі Баніс і ейнай каманды.