Паглядзіце, што робіць у Лос-Анджэлесе вядоўца, якая сышла з АНТ

Пасля дзесяці год тэлекар’еры Лэйла Ісмаілава запусціла незвычайны праект.

З тэлебачання яна звольнілася пасля таго, як яе пачалі выразаць з перадач. Пасля пераезду ў Лос Анджэлес працавала мадэллю, займалася рыэлтарскім бізнесам, выкладала ў нядзельнай школе і нават стварыла дабрачынную арганізацыю.

Ёй удалося паступіць ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі ды нават атрымаць там стыпендыю. А цяпер Лэйла шукае інвестыцыяў для свайго праекту – выдання дзіцячых кніг з дапоўненай рэальнасцю.

«Праз тое, што дзеці глядзяць «TikTok» і «YouTube», іх мозг робіцца вельмі лянівым. І яны проста не ў стане ўспрымаць сурʼёзную, цяжкую інфармацыю. Для іх выседзець на ўроку, нешта запомніць… а прачытаць раздзел з кнігі – увогуле немагчыма! Мне падалося, што гэта вялікая праблема, і я пачала думаць, як яе вырашыць«, – распавядае яна ў сюжэце праграмы «Беларускі свет».

І самым файным выйсцем Лэйле падалося абʼяднаць кнігу з тэхналогіяй.

«Таму што новае пакаленне нараджаецца з тэлефонамі ў руках. Для іх гэта – нешта натуральнае і простае. Дапоўненая рэальнасць па сваім эфекце нечым падобная да галаграмы. Фактычна, дзвюхмерная ілюстрацыя можа ажыць у рэальнасці як трохмерная, яна можа быць інтэрактыўнай, з ёй можна размаўляць, дакранацца, вакол яе можна хадзіць».

Лэйла хоча вырасціць кампанію да такога ўзроўню, калі кожнае дзіця захоча мець такую кніжку, як мы сёння хочам глядзець дыснэеўскія мульцікі.

«Мне б вельмі хацелася забяспечыць сабе і сваёй сям’і добрае прыгожае жыццё, у якой не будзе грашовых лімітаў», – дадае яна.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуская мастачка малюе ў мясцінах Манэ і Рэнуара.
  • Традыцыйнае калядаванне ў вёсцы Ягуштова ў Польшчы.

Глядзіце праграму «Беларускі свет» цалкам:

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Вартаўнік чарапахі, чысцільшчык басейнаў і фотамастак

Як адкрыць свой бізнес у Чарнагорыі ды Нямеччыне

«Ні на шпалеры, ні на вокны, ні на камп’ютары ў школу грошы не здаём»

«Беларусы імкнуцца без гвалту скінуць дыктатара»

«У Ізраілі памятаюць гісторыю Галакосту, калі таксама зачынялі людзей, збівалі і забівалі»

«І толькі вам выбіраць, на чыім баку змагацца»

Аўтарка фільму пра беларускую хуткую даслала ў Менск пасылку з Берліну

Уцёк з Беларусі за 24 гадзіны, змяніў 3 прафесіі. Гісторыя эмігранта ў Барсэлоне