Паглядзіце на жанчын у рыцарскіх даспехах


Сярэднявечча ў XXI стагоддзі! Пакаштаваць сапраўднага старадаўняга квасу, паглядзець конныя або пешыя рыцарскія турніры, патанчыць старажытныя танцы пад дуду можна было напярэдадні ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Там прайшоў чацвёрты фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства». Ён сабраў рэканструктараў з Беларусі ды Расеі. Што цікава, гэтым разам на мячах змагаліся не толькі мужчыны, але і дзяўчаты. Як гэта было, глядзіце ў сюжэце.