Паглядзіце, колькі грошай прыносіць пункт пракату ровараў


Спадар Арцём быў простым веламатарам, чатыры гады таму набыў дзесяць ровараў, зарэгістраваў ІП і адчыніў першы пункт пракату ў спальным раёне. А ўжо сёння мае кропкі на Нямізе і ля Менск-Арэны.

Роварная ліхаманка ўжо больш за год, як захапіла сталіцу. Колькасць роварных сцежак павялічвае і колькасць жадаючых асядлаць двухколавага каня. Некаторых, зацікавіць магчымасць пракаціцца на модных сёння гіраскутарах, монаколах ды нанаботах. Кошты на іх варʼіруюцца ад $ 330 да 1,5 тыс.

Адчыняючы пункт пракату, трэба будзе ўкласці каля Br 200 у аксесуары для аховы галавы, рук, ног і каля Br 100 будзе каштаваць мінімальны набор інструментаў і запасных частак. Такім чынам, спатрэбіцца ад Br 4 тыс. да 6 тыс. стартавага капіталу.

У сярэднім содні пракату каштуюць ад Br 20 да 50. Рынак спартовага абсталявання пашыраецца штодня, а заробак ад невялікага сезоннага бізнесу можа стаць добрым дадаткам да сямейнага бюджэту. Як зарабіць на здаровым ладзе жыцця, глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Сачыце за намі ў Facebook.