«Падзея сезону»: «Што новага на фэшн-памостах у свеце?»

Зараз паспрабую разабрацца з тэндэнцыямі ў сучаснай фэшн-індустрыі. Мяне цікавяць не столькі модныя мадэлі адзення, колькі новыя формы арганізацыі тых шоу. Звычайны памост амаль забыты. Яго выкарыстоўваюць толькі што ветэраны. Нефармальныя шпацыры мадэляў паміж наведнікаў, якія сядзяць у зале – гэта для тых мадэльераў, хто пачынае. Заўжды зʼяўляецца нешта новае. І мяне цікавіць акурат гэты бок.

Славуты амерыканскі мадэльер Томі Хілфігер арандаваў вялікую частку Венецыянскага ўзбярэжжа для паказу ягонай калекцыі… На ўсёй пляцоўцы панавала блытаніна… Госці адчувалі сябе нібы ў клубе. З аднаго боку танчаць, з іншага – сядзяць у бары. З трэцяга адбываецца паказ мадэляў, з чацвёртага – выступае Fergieэкс-салістка гурта Black eyed peas.

Адзін з брытанскіх галоўных дамоў моды Burberry выступаць жыўцом запрасілі спявачку Ганну Кэлві. А залу, дзе адбываўся паказ, упрыгожылі скульптурамі брытанца Генры Мура.

А нямецкі дызайнер-эксперыментатар Філіп Пляйн, які раней пакарыў Берлін, Парыж і Мілан незвычайнымі імпрэзамі, пастанавіў прыехаць у Нью-Ёрк. У першых шэрагах наведнікаў круцілася Тыфані Трамп, на сцэне выступаў Nas.

Карацей кажучы цяпер на топавых фэшн-паказах пануюць тусоўка, блытаніна, пагоня за незвычайнасцю, жывыя выступы вядомых артыстаў і, увогуле, невядома што.

Сяргей Філімоў belsat.eu

Больш матэрыялаў

«Вядзьмак» і 9-ы эпізод «Зорных войнаў». Найлепшыя прэм’еры снежня

У стылі Агаты Крысці: самыя цікавыя прэм’еры месяца

Галоўныя падзеі кастрычніка 2019 у міжнародным шоубізе

Галоўныя падзеі верасня 2019 у міжнародным шоубізе

Рэтра-зорка: Новы альбом Мадоны

Кінапрэм’еры сезону: Агляд летніх кінапрэм’ераў

Музыка сезону: Каралева «афрабіту» Тыўа Сэвідж

Рэтра-зоркі: Балет на музыку «The Rolling Stones», спадчына «Led Zeppelin», тур «The Eagles»