«Падзея сезону»: Музычныя прызы радыё «iHeartRadio»

Шэрагі музычных прызоў не канчаюцца! Заблытацца ў іх нескладана.

Старыя і аўтарытэтныя цырымоніі губляюць сваю вагу. Усемагчымыя новыя ствараюць фон, І калі хочаш зразумець, што цяпер актуальна на музычнай сцэне, недастаткова пазнаёміцца з вынікамі якой-небудзь адной прызавой цырымоніі. Трэба працаваць, весці даследаванне. Што я зараз і паспрабую зрабіць у чарговы раз.

Тусоўка адбылася ў Каліфорніі. Убачым тут шэрагі стандартных для вялікіх музычных лейблаў артыстаў. Эд Шыран піярыць сябе:

«Вельмі добры альбом я запісаў. Праца з ім была цяжкай. У першы дзень пасля рэлізу быў рэкордны попыт, але мяне цікавіць, каб поспех быў і праз год. Каб мае запісы слухалі».

Бруна Марсу ўручаюць прыз за інавацыі. Магчыма, што ён заслугоўвае той прыз у тэхнічным сэнсе, а ў творчым – артыст прапануе слухачам досыць стандартную музыку. У нейкіх іншых музыкаў запісы такога кшталту называліся б крызіснымі. Затое Кейці Пэры запаляе. Яна рэкламуе свой чарговы новы альбом.

Прыз песня года ідзе Джастыну Тымберлейку. За «Canʼt stop the feeling», – спеў, які гучаў у папулярнай анімацыі.

Глядзіце таксама:

І, вось, бачым тут амерыканскі дуэт «Chainsmokers». Іх намінуюць і ўзнагароджваюць шмат дзе.

«Ёсць час для сінглаў, а ёсць і для альбома, – кажуць хлопцы, якіх, дарэчы, часопіс «New musical express» унёс у спіс найгоршых артыстаў года. На гэтай жа цырымоніі іх узнагародзілі за «найлепшы танцавальны трэк».

Выснова такая: на прызах «iHeartRadio» не шукаюць арыгінальных талентаў. Гэта чарговая пляцоўка, дзе вялікі музычны бізнес рэкламуе свой прадукт.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Больш матэрыялаў

«Вядзьмак» і 9-ы эпізод «Зорных войнаў». Найлепшыя прэм’еры снежня

У стылі Агаты Крысці: самыя цікавыя прэм’еры месяца

Галоўныя падзеі кастрычніка 2019 у міжнародным шоубізе

Галоўныя падзеі верасня 2019 у міжнародным шоубізе

Рэтра-зорка: Новы альбом Мадоны

Кінапрэм’еры сезону: Агляд летніх кінапрэм’ераў

Музыка сезону: Каралева «афрабіту» Тыўа Сэвідж

Рэтра-зоркі: Балет на музыку «The Rolling Stones», спадчына «Led Zeppelin», тур «The Eagles»