Падзея сезону: Мікі Маўсу – 90 гадоў


Сяргей Філімонаў, вядоўца: У гэтым сезоне славутая анімацыйная студыя Ўолта Дыснея святкуе 90 гадоў з моманту стварэння вобраза Мікі Маўса. Ва ўсіх філіялах і дыснееўскіх забаўляльных парках адбываюцца імпрэзы, віншаванні і святкаванні. У французскім Дыснейлэндзе скандынаўская поп-спявачка Сара Лярсан скакала па сцэне разам з чалавекам у касцюме славутага персанажа. Карацей, з днём народзінаў, Мікі Маўс!

Сяргей Філімонаў, belsat.eu