Падзея сезону: Кабарэ «Крэйзі хорс» у Сінгапуры


Вядома, што ў Сінгапуры – адзін з найвышэйшых узроўняў жыцця на планеце. Але здзіўляе, што эротыка там забароненая. У фільмах звычайна закрываюць аголеныя часткі цела, ніякіх эратычных выданняў не існуе…

Нядаўна ў Сінгапуры адбылася сенсацыя! Туды прыехала на гастролі французскае кабарэ «Крэйзі Хорс». Адразу пачаліся гаворкі аб тым, што суворая мараль Паўднёва-Азіяцкай дзяржавы пахіснулася, што туды прыйшла лібералізацыя.

Філіял кабарэ «Крэйзі Хорс» спрабавалі зарганізаваць у Сінгапуры яшчэ 10 гадоў таму. Але сітуацыя была неспрыяльнай. Цяпер жа наведнікі ўспрынялі гастролі сусветна вядомага бурлеск-кабарэ, як падарунак.

Падрабязней – у наступным сюжэце.

Сяргей Філімонаў