Падводныя паляўнічыя знішчаюць біярэсурсы краіны?


Падводныя паляўнічыя знішчаюць біярэсурсы краіны?

У гэтым сезоне падводным паляўнічым па сутнасці забаранілі іхнае хобі. Падводныя рыбакi плацяць ўнёскі за дазвол страляць рыбу, за год з усіх беларускіх паляўнічых збіраюць больш за $ 100 тыс.

Грошы з унёскаў у Федэрацыю воднага спорту і Беларускае таварыства паляўнічых і рыбакоў павінны ісці на зарыбленне азёраў, каб кампенсаваць упаляваную рыбу. Але ўлады зарыбляюць менавіта тыя вадаёмы, дзе паляваць не дазваляецца. Абураныя падводнікі пішуць лісты да чыноўнікаў і міністраў, але ніхто на іхныя пытанні адказваць не хоча.

Уладам Рэчыцкага раёну замінае прыдарожны гандаль

Можна збіраць грыбы, але каб іх прадаць – трэба заплаціць. Валянціна і Сяргей Палівачы з вёскі Зашчобʼе ў Рэчыцкім раёне з траўня да кастрычніка амаль штодня ходзяць у лес за 6-10 кіламетраў.

Валянціна – інвалід паводле зроку, пенсіі стае толькі на сціплае харчаванне, Сяргей доўгі час не можа ўладкавацца на працу. За летні сезон пара забяспечвае сябе на цэлы год. Прадаваць сабранае даводзіцца пры дарозе ля ўласнай хаты. Але сёлета з вяскоўцамі пачалі змагацца Рэчыцкі райвыканкам і старшыня сельсавету.

Журналістка з Крынак, якая вывучае гісторыю падляскіх беларусаў

Сустрэча з Іааннаю Чабан, беларускаю журналісткаю з Крынак, каля Беластоку, якая вывучае гісторыю роднага краю.

Найважнейшаю крыніцаю ведаў выступаюць мясцовыя жыхары, якія ахвотна распавядаюць пра сваё жыццё. Частка іхных успамінаў увайшла ў кнігу мемуараў «Бежанства 1915 года».

Найцікавейшыя месцы Горадні, звязаныя з бежанствам

Пра гісторыю бежанства 1915 года памятаюць y Горадні. Перш за ўсё, дзякуючы навуковым даследаванням доктара гістарычных навук Віталя Карнілюка. Спадар Карнілюк пакажа і раскажа нам пра найцікавейшыя месцы Горадні, звязаныя з бежанствам.