Гарачы каментар «Падстаўляць людзей пад дубінкі – не зусім правільна». Бухвостаў пра акцыю 1 траўня


Старшыня Свабоднага прафсаюзу металістаў – пра падрыхтоўку да першатравеньскай акцыі.

Сяргей Падсасонны: Як будзе (або не будзе) адбывацца акцыя 1 траўня?

Аляксандр Бухвостаў: Сёння арганізацыйны камітэт разглядаў гэтае пытанне, доўга абмяркоўвалі, было прынятае рашэнне яшчэ раз націснуць на ўлады, каб яны дазволілі фармат, які мы заявілі.

Канчатковае рашэнне мы прымем заўтра. Гэта будзе або шэсце, або мітынг, або яе наагул не будзе. Але мы перакананыя, што акцыя павінная праходзіць у фармаце, які мы заявілі.

Мікола Статкевіч, лідар БНК, кажа, што выходзіць трэба выключна на Кастрычніцкую плошчу.

Гэта меркаванне Статкевіча, ягоная палітычная пазіцыя.

Ён не звязаны ані з прафсаюзамі, ані з працоўнымі калектывамі, з тымі людзьмі, якія працуюць, і за якіх трэба адказваць.

Любы заклік людзей на плошчу павінен прыносіць канчатковы вынік. Калі мы жадаем дасягнуць выніку, мы павінныя яго падрыхтаваць. А запрашаць непадрыхтаваных людзей, каб яны патрапілі пад дубінкі – не зусім правільна.

Глядзіце размову Сяргея Падсасоннага з Аляксандрам Бухвоставым у «Гарачым каментары».

Глядзі таксама
Каментары