Падрабязнасці здабывання мёду на Палессі


Падрабязнасці здабывання мёду на Палессі.

Рыгор Бабовіч з Палесся разам з некалькімі іншымі пчалярамі з вёскі Дзяржынск займаецца старажытным спосабам здабычы мёду – бортніцтвам. Спадар Бабовіч сам ужо не лазіць па дрэвах, але перадаў сваё ўменне зяцю Аляксандру, ды прывучае да пчалярскай справы маленькага ўнука Жору. Пчаляры-палешукі перакананыя, што менавіта лясны мёд найбольш смачны і карысны.

Браты-фермеры, якім не страшны эканамічны крызіс.

Браты Юрый і Аляксандр Немцаў з Гомельскай вобласці адмовіліся ад бесклапотнага гарадскога ладу ўзамен на вясковы, каб займацца любімай справай – фермерскай гаспадаркай. Будзе крызіс у сямʼі ці не, залежыць толькі ад надворʼя і ад іхнай працавітасці.- У чым сакрэт іхнага поспеху, калі краіну бясконца скаланаюць эканамічныя крызісы, даведаемся з чарговага рэпартажу.

Як паводзяць сябе сабакі-вазочнікі.

Калі нашыя меншыя сябры – напрыклад, сабакі ці каты – трапляюць пад аўтамабіль або атрымліваюць іншую траўму, іх лёс робіцца залежным выключна ад чалавека. Лячыць або зрабіць эўтаназію? Гэта складанае пытанне нават для абаронцаў жывёлінаў.