Падрабязнасці следства ў Лондане


Учора ў другой палове дня ў Лондане аўтамабіль нечакана заехаў на тратуар Уэстмінстэрскага мосту і пачаў давіць людзей. Пасля замахоўца выскачыў з машыны і з нажамі ў руках намагаўся прарвацца ў будынак парламенту. Ён атакаваў паліцэйскага, аднак узброены атрад ліквідаваў замахоўцу. Трагедыя здарылася ў першую гадавіну тэрактаў у Бруселі, у выніку якіх загінулі трыццаць дзве асобы.