Падпалкоўнік міліцыі ў запасе: Ярмошына адбіла веру беларусаў у выбары


Мікалай Казлоў, падпалкоўнік міліцыі ў запасе, які балатуецца ў дэпутаты Менгарсавету, на падставе размоваў з выбаршчыкамі робіць выснову, што жаданне пераменаў расце, але людзі разумеюць, што яны настануць не праз выбары.

Паводле назіранняў суразмоўцы Святланы Калінкінай, сярод беларусаў – пры ўсёй апатыі – расце раздражненне і прэтэнзіі да ўладаў: «Рана ці позна злосць прарвецца. Абы мірна, як з пратэстамі супраць антыдармаедскага дэкрэту».

«Чаго дасягнула за гэтыя гады старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, дык таго, што адбіла веру беларусаў у выбары», – кажа Казлоў.

Пра настроі людзей, сваю жорсткую размову з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, спявачкай Ірынай Дарафеевай, пра шанцы распачаць крымінальныя справы супраць фальсіфікатараў на выбарах – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова».

Фота вокладкі – Васіль Фядосенка/Reuters