Падпалкоўнік фінансавай міліцыі: Затрыманні ў Салігорску могуць працягнуцца


Падпалкоўнік фінансавай міліцыі ў адстаўцы Віктар Малочка пракаментаваў гучнае затрыманне кіраўніка Салігорскага райвыканкаму.

Б’юць іх па руках, б’юць, а яны ўсё бяруць ды бяруць! Чарговы карупцыйны скандал, гэтым разам – у Салігорску. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб хабарніцтве ў дачыненні да старшыні тамтэйшага райвыканкаму Аляксандра Рымашэўскага. Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя. У «Гарачым каментары» – падпалкоўнік фінансавай міліцыі ў адстаўцы Віктар Малочка.

«Сума хабару невялікая нават для Беларусі. Але мне здаецца, што яны не адмаўляюцца ад нічога. Нават бутэльку каньяку ён, мне здаецца, узяў бы», – заявіў у эфіры нашага каналу Віктар Малочка.

Таксама ён распавёў, як мясцовыя праваахоўнікі «змагаюцца» з карупцыяй:

«Я пісаў у КДК, альбо калі пішаш у пракуратуру, у міліцыю, каб праверылі выдаткаванне нейкай структурай выканкаму грашовых сродкаў, то гэтыя сілавыя структуры накіроўваюць ім (у райвыканкам) гэты запыт. Я атрымліваю адказ з выканкаму за подпісам Рымашэўскага: усё ў нас нармалёва».

Віктар Малочка мяркуе, што калі справе супраць Аляксандра Рымашэўскага дадуць далейшы ход, то затрыманні ў горадзе працягнуцца, у тым ліку і на прадпрыемстве «Белкалій».

Глядзіце таксама: