Падманам завезлі ў псіхушку. Шакуючы аповед


Хто з вас хоць аднойчы не паддаваўся скрусе? Але дзе мяжа паміж проста моцным сумам і дыягназам «дэпрэсія», якую лекары называюць хваробай ХХІ ст.? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Дэпрэсія па-беларуску: як яе малююць і лекуюць?».

Госця студыі – журналістка, перакладчыца Марына Весялуха, якая трапіла ў псіхіятрычную лякарню і не пабаялася расказаць пра гэта публічна.

«Хадзіла ў прыватную клініку, прымала антыдэпрэсант. Гэта быў стымулюючы інгібітар сератаніну, які ў выніку пачаў працаваць супраць мяне. Пад уплывам гэтых таблетак я пачала сябе рэзаць – рукі, ногі. Я люблю прадказальны, зразумелы боль», – гэтак апісвае свой стан Марына Весялуха.

Нягледзячы на грамадскую стыгматызацыю праблемы псіхічных разладаў, Марына наважылася падзяліцца сваім досведам і выклала ў сеціве дзённік, які пісала ў псіхіятрычнай клініцы, куды яе накіравалі бацькі. Марыне паставілі дыягназ цыклатымія – псіхічны разлад, які выяўляецца ў паталагічнай змене настрою, ад поўнай апатыі да эйфарыі.

Таксама ў выданні:

  • Страшны аповед маці дзяўчыны, што трапіла ў «Навінкі».
  • Салістка гурта «Дзівасіл» Іна Перасецкая, якая тройчы хварэла на дэпрэсію.
  • Парады і меркаванні псіхатэрапеўта: як паводзіць сябе побач з хворымі на дэпрэсію, як можна дапамагчы і чаго рабіць нельга, як даведацца пра сваю дэпрэсію, якія паказнікі, як сябе захаваць ці вылекаваць і ці трэба адразу бегчы да дактароў.

Дзе тая тонкая мяжа паміж проста моцным сумам і дыягназам? Як жыць і змагацца з хваробаю XXI стагоддзя – дэпрэсіяй? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватансці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.