Сальдa Падаткі для ІП вырастуць


https://youtu.be/cdmN2udGiRs

Падаткі для ІП вырастуць

Падаткі вырастуць. Урад прапанаваў дазволіць мясцовым выканкамам павялічыць стаўку падатку для рамеснікаў і ўладальнікаў аграсядзібаў. Выплаты ў бюджэт могуць вырасці ў тры разы. Гэта негатыўна адаб’ецца на галіне, якая перажывае не лепшыя часы.

Стымул для працы – павышэнне падаткаў. У Мінфіне перакананыя, што павелічэнне выплатаў у бюджэт ад рамеснікаў і ўладальнікаў аграсядзібаў пойдзе толькі на карысць. Паколькі прадпрымальнікі будуць рэальна весці бізнес, а не проста яго рэгістраваць. Уласнікі аграсядзібаў з гэтым не згодныя.

«Размовы размовамі, але што да нашай працы – то ёсць дэкрэт кіраўніка краіны, паводле якога мы і працуем. І ўсе чыноўнікі таксама павінны выконваць заканадаўства. Усе чыноўнікі любога рангу. Бо калі яны абыдуць кіраўніка краіны, што тады варта яго слова. Пакуль ёсць закон, да таго часу мы з ім і працуем», – патлумачыў уладальнік аграсядзібы Сяргей Рушкта.

Цяперашняе заканадаўства прадугледжвае падатковыя палёгкі для ўласнікаў аграсядзібаў. Яны плацяць у бюджэт раз на год адну базавую, Br 21. Прапанаваная Мінфінам захада выплаты павялічыць. Але гэта не адзіная праблема галіны.

Гаворкі пра змены ў дзейнасці аграсядзібаў вядуцца стала. У крызісны для эканомікі час чыноўнікі прапаноўваюць павялічыць спагнанні ў бюджэт. На тле адмовы многіх беларусаў ад паездак у замежжа, набірае папулярнасць адпачынак на вёсцы, адпаведна і прыбыткі аграсядзібаў.

«Мы не стаім на месцы, развіваемся. У нас сёлета справы ідуць няблага. Мы, канечне, не скажу, што рэзка пабагацелі, але тых сродкаў, што нам прывозілі турысты дастаткова не толькі на жыццё, але і на развіццё» – дадаў бізнесовец.

Летась паслугамі аграсядзібаў скарысталіся каля 300 тысячаў турыстаў. Становіцца болей і абʼектаў для адпачынку на вёсцы. Іх колькасць ужо вырасла да 2,5 тысячаў.

Паляванне як форма адпачынку і магчымасць зарабіць

Беларускае аб’яднанне паляўнічых і рыбаловаў усе больш актыўна працуе з замежнымі турыстамі і распрацоўвае адмысловыя туры і праграмы. Паступленні ў бюджэт у выніку растуць.

Паляўнічы турызм – перспектыўны кірунак без належнай увагі

У Беларусі створана 95 паляўнічых комплексаў. Патэнцыйна ёсць усе ўмовы, каб іх наведвалі замежныя турысты, але пакуль толькі адзінкі могуць пахваліцца гасцямі.

«Выхад на паляванне каштуе Eur 50 для замежнага паляўнічага. Плюс трафей глухара каштуе Eur 450 і трафей цецерука – Eur 150. Я лічу, што гэта для замежных турыстаў, якія прыязджаюць сюды на паляванне гэтыя расцэнкі не такія ўжо і вялікія, а вось для нас гэта істотная магчымасць выжыць», – падзяліўся бізнесовец Эдуард Шуляк.

Кошты на паляванне ў Беларусі параўнанні з еўрапейскімі надзвычай нізкія. Але прыцягнуць самастойна замежных турыстаў паляўнічыя гаспадаркі не ў стане. Лясныя, паляўнічыя комплексы, падпарадкоўваюцца Упраўленню справамі Прэзідэнта РБ, і ім забаронена заключаць дамовы з тураператарамі. Таму і турысты адзінкавыя

Паляўнічы турызм у Беларусі варта развіваць, мяркуюць чыноўнікі. Для гэтага адмыслова ствараюцца вальеры, дзе вырошчваюцца дзікія жывёлы. Акрамя гэтага лесагаспадарчыя ўстановы разводзяць цецерукоў, фазанаў. Папулярным быў і дазвол на адстрэл дзікіх кабаноў, папуляцыя якіх патрабуе аднаўлення.

Глядзі таксама
Каментары