Падатак на дармаедства: не хочаш – не плаці!


Што рабіць, калі вам прыйшоў такі «ліст шчасця», як называюць позвы з падатковых у народзе? «Узяць і выкінуць у сметніцу», – раіць юрыст прафсаюзу РЭП Юрый Белякоў.

Сотні тысяч беларусаў атрымалі ад падатковых інспекцыяў паведамленні з патрабаваннем заплаціць падатак за дармаедства. Каля 10% так і зрабілі. Менавіта таму, па словах юрыста прафсаюзу РЭП Юрыя Белякова, улады працягнуць гэтую кампанію, якую ён называе «рэкетам» і«зборам добраахвотных ахвяраванняў на дзяржаўныя патрэбы».

Але якія могуць быць наступствы, калі не заплаціць? Хто ўсё-такі вырашае плаціць гэтыя 360 рублёў падатку? І што робяць падаткавыя, калі людзі звяртаюцца туды са скаргамі і просьбамі патлумачыць, чаму іх залічылі ў дармаеды?

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».