Падарожжа на Месяц? Ужо налета




Турысты адправяцца на Месяц ужо ў 2018-м.

Кампанія SpaceX абвясціла, што бліжэй да канца наступнага года плануе арганізаваць камерцыйны запуск карабля Dragon з двума касмічнымі турыстамі на борце. Гаворка пра выкарыстанні новага чоўна Crew Dragon (Dragon Version 2) для ажыццяўлення пілатуемых місіяў. Менавіта ён павінен дастаўляць амерыканскіх касманаўтаў на Міжнародную касмічную станцыю.

SpaceX падкрэслівае, што пілатуемы апарат ствараецца пры падтрымцы NASA. Першы запуск Crew Dragon у аўтаматычным рэжыме, без экіпажу, плануецца ажыццявіць сёлета крыху пазней. Таксама вядома, што двое заказчыкаў ужо ўнеслі значныя сумы для арганізацыі падарожжа. Караблю Crew Dragon трэба будзе абляцець Месяц і вярнуцца на Зямлю. Падрыхтоўка турыстаў пачнецца ўжо сёлета.

Кірыл Смяглікаў

Таксама ў выданні

  • «Handle» на колах
  • Камізэлька для віртуальнасці