Падараваў новай жонцы пакой з... жыхаром


Што рабіць, калі кватэру падарылі разам з жыхарамі?

Што рабіць, калі кватэру падаравалі камусьці разам з жыхарамі? Гучыць абсурдна, але бывае і такое. У першым рэпартажы – нечуваная гісторыя, дзе бацька падараваў сваёй новай жонцы пакой, у якім жыве ягоны сын-інвалід. Цікава, што, нягледзячы на законы, суд гэтую пастанову прыняў, натарыус зарэгістраваў. А чалавек застаўся без уласнага кута!

Хто такая дула і чаму жанчыны могуць мець патрэбу ў ейнай дапамозе

Зусім нядаўна ў Гомлі з’явілася першая дула – гэта памочніца, якая аказвае эмацыйнае, фізічнае ды інфармацыйнае падтрыманне цяжарным жанчынам да і пасля родаў. Авалодала гэтай прафесіяй і працуе ў горадзе над Сожам маці чатырох дзяцей – Вольга Голуб.

Беларусы імкнуцца пераасэнсаваць сваю гісторыю

Адзін з пераломных момантаў для нашай краіны – вайна 1812 года. Ці была яна айчыннаю, як прынята было пісаць у савецкіх падручніках? А можа грамадзянскаю? Што магло б адбыцца з намі, калі б перамог Напалеон?

Жыхар Віцебску пабудаваў у сабе на лецішчы сфінкса

Рэканструяваць мінулае вырашыў жыхар Віцебску Руслан Кушчын, які пабудаваў у сябе на лецішчы… сфінкса. У хуткім часе з’явiлiся там таксама арлы, атланты, анёл ды іншыя істоты. I на гэтым аматар розных дзівосаў не збіраецца спыняцца. Між тым, у сеціве ідуць спрэчкі: адныя лічаць такую творчасць сапраўдным кічам, а іншыя называюць Руслана “беларускім Гаўдзі”. Да такой славы пакуль яшчэ яму далёка, але ўжо зараз паглядзець на ягонага сфінкса едуць турысты з розных куткоў Беларусі.