Пачобут: У Беларусі даўно не дзейнічае прававая сістэма, прысуд Някляеву абсурдны


Журналіст з Горадні выказаўся пра прысуд вядомаму паэту і палітыку.

Арышт на 10 дзён за выказванне ў эфіры «Белсату». Суд Ленінскага раёну пакараў паэта і палітыка Уладзіміра Някляева за нібыта заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі. Гаворка пра «Марш абураных беларусаў 2.0», які адбыўся 21-га кастрычніка. За тыдзень да акцыі Някляеў быў госцем «Гарачага каментара», дзе прагучалі наступныя словы.

У «Гарачым каментары» – журналіст з Горадні Анджэй Пачобут.

«У Беларусі ўжо даўно не дзейнічае нармальная прававая сістэма, няма незалежнага суду. І прысудаў, якія выклікалі абурэнне, абсурдных прысудаў было дастаткова шмат. І вось гэта адзін з такіх прысудаў».

Больш – у відэа вышэй.