Гарачы каментар Пачобут: Міліцыянты як вінцікі, якія часам не вытрымліваюць ціску


Гарадзенскі журналіст паразважаў, чаму супрацоўнікі сілавых ведамстваў усё часцей уцякаюць за мяжу.

У Варшаве ў апеляцыйным судзе разглядаюць справу былога беларускага міліцыянта аб магчымай экстрадыцыі на радзіму. Дзмітрый Коўш працаваў у аддзеле барацьбы з эканамічнымі злачынствамі ў Горадні. У 2006 і 2012 гадах не пагадзіўся з махінацыямі на выбарах на ўчастку, які ён як міліцыянт ахоўваў. Апроч таго выкрыў схему кантрабанды тэхнікі праз мяжы, у якой былі задзейнічаныя супрацоўнікі КДБ. З таго часу на яго пачаўся ціск камітэту.

У 2015 годзе зʼехаў Польшчу, але цяпер яго можа чакаць вяртанне ў Беларусь.

У «Гарачым каментары» – журналіст з Горадні Анджэй Пачобут.

«Нават у гарадзенскай міліцыі было ўжо некалькі выпадкаў, калі супрацоўнікі з’язджалі за мяжу і прасілі палітычнага прытулку. Я не чуў, каб некага выдалі назад, Беларусі. Думаю, што такая з’ява можа быць выклікана тым, што вельмі моцна заціснутая гэтая сістэма, міліцыянты, як нейкія вінцікі ў ёй, і часам яны не вытрымліваюць ціску зверху», – адзначыў журналіст.

Глядзіце таксама:

Глядзі таксама
Каментары