Пачатак глабальнай рэцэсіі? Эканоміка з Чалым


Паніка на сусветных таварных і фондавых біржах ды ў беларускіх абменніках. Як паўплывае каронавірус на міжнародную эканоміку і канкрэтна на Беларусь?

Паводле эканаміста Сяргея Чалага, калі стала зразумела, што эпідэмія каронавіруса распаўсюджваецца на ўвесь свет, а таксама ідзе ўплыў на сусветную гаспадарку, актуальным сталася пытанне нават не наступлення глабальнай рэцэсіі. Цяпер фінансавыя рынкі разглядаюць пытанне яе працягласці.

Умовы, каб здарылася нешта крызіснае, на фінансавых рынках склаліся яшчэ некалькі месяцаў таму патрэбны быў толькі штуршок, трыгер.

Давайце разбірацца
Калі чакаць новага крызісу?
2019.09.26 20:05

«Гэтым трыгерам магло быць што заўгодна, але здарыўся каронавірус», – мяркуе Сяргей Чалы.

Адбыўся ўдар не толькі па прапанове, але і па запыце. Калі працадаўца вымушаны адпраўляць работнікаў у адпачынкі, падзенне даходаў вядзе да таго, што будуць менш набываць. Назапашванне праз паніку азначае, што ў будучыні попыт зменшыцца яшчэ больш. Да таго ж падаюць інвестыцыі праз няўпэўненасць у будучым попыце.

«Попыт – гэта адначасова і прапанова, адначасова і вытворчасць, адначасова і паслугі, плюс адначасова яшчэ і прыватныя інвестыцыі, – тлумачыць эканаміст, – праз падзенне попыту на тавары ды паслугі кампаніі, змяншэнне іх прыбытку, адначасова гэта яшчэ і ўдар па фінансавых рынках – падзенне каціровак. Гэта той самы выпадак, калі снегу нарасло шмат, і была небяспека, што аднекуль нешта ўпадзе».

Як доўга можа працягнуцца фінансавы спад і якія яго верагодныя наступствы? Якія шляхі выйсця з эканамічнага крызісу? Хто будзе выплочваць замежныя пазыкі Беларусі? Глядзіце ў наступным выданні праграмы «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым».

Праграму глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.