Оперная дзіва Маргарыта Ляўчук – пра секс, маянэз і Макса Каржа


У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць новая зорка Беларускай Оперы – Маргарыта Ляўчук. Акрамя арыяў спявачка падрыхтавала для гледачоў некалькі музычных сюрпрызаў. У шчырай размове з Міраю Шульц яна зруйнуе стэрэатыпы пра беларускую оперу, распавядзе, як дае рады з мужчынскаю ўвагаю, ды што слухае з сучаснай музыкі.

У праграме гучаць творы:

  • «Glitter and Be Gay» (арыя Кунігунды з мюзіклу Леанарда Бэрнстайна «Кандыд»)
  • Арыя Касі з оперы «Чужое багацце» (словы: Георгій Марчук, музыка: Ян Давід Голянд)
  • «Над Бугам» (словы і музыка: Алена Ляўчук)
  • «В темноте» (словы і музыка: Макс Корж)
  • «Historia de un Amor» (музыка і словы: Карлас Элета Альмаран, пераклад: Алесь Камоцкі)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.