Dэвайс OMbra: першы ў свеце разумны станік


У ЗША прэзентавалі «разумны» станік! Кампанія OMsignal спадзяецца, што сучасныя жанчыны змогуць адмовіцца ад фітнес-трэкераў і аддадуць перавагу менавіта іх распрацоўцы OMbra – першай «разумнай» выключна жаночай дэталі гардэробу.

Апрача функцыі падліку крокаў у станік убудаваныя розныя сэнсары, якія цягам дня здольныя адсочваць біяметрычныя паказнікі гаспадыні. Станік злучаецца са смартфонам і ў рэжыме рэальнага часу перадае на яго ўсю сабраную інфармацыю. Ён адсочвае не толькі пульс, але і рытм дыхання, пройдзеную дыстанцыю, адмысловы дадатак падлічвае спаленыя калорыі. Чакаецца, што пастаўкі інавацыйнага станіка пачнуцца ўжо ўвесну. Перадзамоўны кошт 150 долараў.belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары