«O.Torvald» у акустыку і па-беларуску ў #BML


У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – госці з Украіны, топавы беларускі рок-гурт «O.Torvald».

Ягоныя заснавальнікі Жэня Галіч і Дзяніс Мізюк раскрылі дэталі гісторыі свайго 25-гадовага сяброўства, падзеліліся ўражаннямі ад Беларусі, паразважалі пра моўную сітуацыю ды распавялі пра досвед удзелу ў «Еўрабачанні». У жывым сэце музыкі зайгралі свае найлепшыя гіты ў камерным фармаце. Адна з самых вядомых іхных песень упершыню прагучала па-беларуску!

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Крик» (музыка Дзяніса Мізюка, словы Яўгена Галіча)
  • «Вирвана» (музыка Дзяніса Мізюка, словы Яўгена Галіча)
  • «Без цябе» (музыка Дзяніса Мізюка, словы Яўгена Галіча, пераклад Андрэя Хадановіча)
  • «Назовні» (музыка Дзяніса Мізюка, словы Яўгена Галіча)
  • «Почуття» (музыка Яўгена Галіча, словы Дзяніса Мізюка)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».